Альпінізм і свабодная воля чалавека

ImageЭдуард Бернардович Липень – человек-легенда в альпинизме, и не только в белорусском.

С начала 80-х Липень был председателем Белорусской федерации альпинизма, сменив на этом посту Каспарова К.Н.

Звание мастер спорта международного класса Эдуард Бернардович получил первым в Беларуси вместе с Вяленковой Ириной. И номера их удостоверений – 1, по-джентельменски уступленный даме, и — 2.
Сегодня мы публикуем статью Эдуарда Липеня, впервые опубликованную в журнале «Беларуская думка»

Альпінізм і свабодная воля чалавека

Патрэбна звыкнуцца з жыццем на горных вяршынах, каб глыбока пад табой гучэла нікчэмная балбатня пра палітыку, пра эгаізм народаỳ…Патрэбна перасягнуць аблуды чалавецтва вышыней душы, перасягнуць іх пагардай”
Фрыдрых Ніцшэ
Высока ỳ паднябессі над чорнай безданню непрыстурных скал паволі рухаецца чалавек. Ён чапляецца здранцвелымі далонямі за абледзянелыя камяні. Раптоỳна парыỳ ашалелага ветра балюча сячэ яго па твары жорсткімі калючымі ільдзінкамі, перашкаджае рухацца, глядзець, нават дыхаць… Ён амаль задыхаецца ад недахопу паветра; ды яшчэ скоỳвае усё цела касмічны холад. Свінцовая стомленасць у плячах ад цяжкай ношы імкнецца пазбавіць няпрошанага госця апошняй няустойлівай апоры…

Хто гэты чалавек?

Можа вар΄ят? Можа самазабойца? Ці уцякач, які трапіỳ у безнадзейнае становішча? Што можа прымусіць разумнага чалавека ісці на такую рызыку? Адзін памылковы крок аддзяляе яго жыцце ад смерці.

Як моцна і па-сапрауднаму трэба быць улюбенным у непаỳторнае і шматаблічнае жыццё, каб не дапусціць гэтага адзінага, пагібельнага кроку!… А хісткую раỳнавагу можна страціць нават з-за гучнага стуку свайго ỳсхваляванага сэрца… Трэба прымусіць вусны, якія прагна хапаюць паветра, стрымаць хрыплы стогн… І не выклікаць гэтым стогнам снежнай лавіны, здольнай ускалыхнуць зямлю і неба раскатамі перуна, пахаваць усе жывое…
Чалавек, які здольны неаднаразова і свядома ісці на такія выпрабаванні, і успрымаць іх, як вялікі дар неба і счаслівага лесу – альпініст.

У дзейнасці альпініста галоỳная рухаючая сіла – яго свабодная воля, якая праяỳляецца паміж небам і зямлею ỳ самай высокай ступені. У альпінізме чалавек і яго свабодная воля становяцца адзіным цэлым.

Ніякімі пагрозамі ці, наадварот, узнагародамі нельга прымусіць чалавека на працягу пэỳнага часу выконваць працу такога высокага ỳзроỳню рызыкі, неверагоднага эмацыянальнага і фізічнага напружання.

Выканаць такую працу можна толькі добраахвотна, па закліку ўласнага палкага пачуцця. Узысці, і что не менш складана, спусціцца з высокіх стромкіх вышіняỳ здольны на самой справе вольны, а таксама ураỳнаважаны і працавіты аптыміст-жыццялюб.

Але пераадоленне цяжкасцяỳ, часам з вялікай рызыкай для жыцця, — не самамэта для альпіністаỳ. Гэта усвядомленная, неабходная плата за асалоду, за тыя высокія пачуцці, якія недасягальныя для чалавека ỳ даліне. Хіба можа параўнацца перадсвітальнае жывое зарыва над ледзяной каронай велічнага горнага піка з яго адлюстраваннем ці то на слайдзе, ці то на самым вядомым мастацкім шэдэỳры з Эрмітажа ці Луỳра? Ніякімі музычнымі інструментамі немагчыма перадаць той чароỳны хрустальны звон, які нібы льецца на горныя пікі з начнога зорнага неба.

Не выклікае сумнення, што задавальненне тонкіх эстэтычных запатрабаванняỳ чалавека – гэта далека не апошні аргумент, які адрывае альпініста ад клопатаỳ паỳсядзеннасці і кліча ỳ падарожжа.

Горы даюць не толькі магчымасць спаткацца з запаветнымі і прывабнымі куткамі нашай планеты. Гэта спроба, хоць і не на працяглы тэрмін, уцячы ад фальшы і крывадушнасці сучаснай цывілізацыі. О, як нам падчас надакучвае дэмагогія шматлікіх жулікаỳ усіх масцей, з іх д‘ябальскім мастацтвам гаварыць адно, а рабіць процілеглае! Горы не разумеюць і не прымаюць пустабрэхаỳ. Колькі б ты не лапатаỳ языком, ад гэтага вяршыня гары не наблізіцца да цябе ні на адну пядзю. Ты не спазнаешь невымоỳнае радасці ад сустрэчы з ею, пакуль кожны свой крок на шляху да пастаỳленай мэты не пальеш уласным потам. И, нарэшце, у горы нельга ісці па узнагароды. Чалавек, які празмерна і няузважна прагне славы, можа быць вельмі жорстка і неадкладна пакараны. Горы могуць прыадчыняць свае сакрэты і больш-меньш блізка падпускаць да сябе толькі тых, хто паважае іх законы і норавы.

Галоỳная узнагарода для альпініста – гэта не грошы, не слава, а адчуванне духоỳнага багацця, непаỳторнай велічнасці жыцця. Гэта пачуцце узнікае на неверагодна тонкай мяжы паміж ж а х а м і з а х а п л е н н е м, паміж б е з л і т а с ц ю і шч о д р а с ц ю, якія неразлучна крочаць разам з намі па альпіністскіх сцежках.

Там, дзе грошы, узнагароды, пагорозы, прымус бездапаможныя, там свабодная воля робіць слабага чалавека магутным і кліча яго да вяршыняỳ свету… і да вяршыняỳ духу.

Эдуард Ліпень, ЗТ РБ, МС МК

Image

Благодарим Эдуарда Бернардовича за предоставленный материал.
Вступительный текст: Антонина Малама.
Фото на главной странице: Вечерний Минск

Еще интересные статьи

Редактор Тел. +375-44-741-52-23

Добавить комментарий