Boulder Worldсup Munich 2012

25 жніўня ў Мюнхене стартуе фінальны этап Кубка свету-2012 па боўлдэрынгу. У турніры прымуць удзел больш за 120 прадстаўнікоў 29 краінаў.

Расклад стартаў  па мясцовым часе (у Беларусі на гадзіну пазней).

25 жніўня(субота):
10:00 – 14:30. Кваліфікацыя. Мужчыны.
16:30 – 19:00. Кваліфікацыя. Жанчыны.

26 жніўня(нядзеля):
11:30 – 14:00. Паўфінал.
18:30. Фінал.

21:30. Цырымонія ўзнагароды.

Агульны залік.

Жанчыны:
1. Anna Stöhr  (Аўстрыя) – 396,
2. Shauna Coxsey (Вялікабрытанія) – 350,
3. Akiyo Noguchi (Японія) – 325.

Фармальна перамога Annы Stöhr ўжо вызначана, яе бліжэйшая канкурэнтка Shauna Coxsey не прыме ўдзел у спаборніцтвах з-за нядаўняй траўмы.

Мужчыны:
1-2. Kilian Fischhuber (Аўстрыя) – 345,
1-2. Rustam Gielmanow (Расія) – 345,
3. Jakob Schubert (Аўстрыя) – 260.

Дзейсны чэмпіён свету Дзмітрый Шарафутдзінаў (Расія) захоўвае шанец на трэцяе месца ў фінале, але для гэтага яму прыйдзецца ліквідаваць адставанне на 56 балаў ад Jakobа Schubert, што вельмі няпроста.

Камандны залік.

1. Аўстрыя – 1264,
2. Францыя – 1104,
3. Расія – 940.

Кубак свету-2012 пройдзе ў рамках святкавання 40-годдзя мюнхенскага алімпійскага стадыёну. Уваход бясплатны.

Прамая відэатрансляцыя мерапрыемства будзе даступнай тут: http://www.ifsc.tv/.

Крыніцы: http://www.c-f-r.ru/press/news/3059/,
афіцыйны сайт IFSC Boulder World Cup: http://www.alpenverein.de/Wettkampf/Boulderworldcup/.

Добавить комментарий