Асаблівасці нацыянальнага альпінізму ў Туюк-Су

Летняя змена для нашай каўказскай кампаніі стала парушэннем традыцый: мы адмовіліся ад альпіністскага адпачынку ў Безенгі, і наша тройка адправілася даследваць раён Туюк-Су.

image002

Вядома, уся змена прайшла пад лозунгам “Безенгі vs Туюк-Су”: нельга так проста ўзяць і забыць безенгійскі вопыт доўгіх гадоў і не параўнаць яго з тутэйшымі традыцыямі! Асабліва гэта датычылася майго любімага звязку: Даўжэнка, які правёў ажно пяць змен у Безенгі і іншых раёнаў у плане альппадрыхтоўкі не бачыў.

Для мяне было радасна выявіць у Туюк-Су шмат зеляніны: цянь-шаньскія яліны зграбна цягнуцца ўвышыню, кветкі можна сустрэць нават на 3000+, што аздабляе падыход да маршрутаў, а часам і самі маршруты. Горы крыху ніжэйшыя за безенгійскія пікі, а каб дабрацца да ледавіка і там пабегаць у кошках па лядовых сценах, прыдзецца з’есці нямала кіламетраў.

image004

Але гэта ўсё прыродна-пагодныя ўмовы, з якімі можна лёгка звыкнуцца. Больш, вядома, шла барацьба паміж побытам у Безенгі і Туюк-Су. Бадзёрыла думка пра блізкасць Алматы адносна лагера: 30 хвілін лёгкага труху і можна ўжо папіваць каву ды і не толькі каву ў барах Шымбулаку.  На канатцы можна спусціцца да Медэў, а адтуль уехаць на бусе да города.

Шымбулак

Шымбулак

Як сцвярджае сучасная цюркская прымаўка: “All you need is plove”

Як сцвярджае сучасная цюркская прымаўка: “All you need is plove”

Наша дрым-цім прыехала ў Туюк-Су значна раней афіцыйнай змены, каб расхадзіцца і правесці актыўную акліматызацыю, па-гэтаму мы паспелі паслухаць плёткі ад удзельнікаў папярэдняй змены. Апытанне выявіла, што нас чакае бясконцае лазанне ў кошках па скалах у незалежнасці ад стану рэльефу. Я некалькі засмуцілася і пачала развітвацца з новенькімі кошкамі, якія ўручыў знаёмы альпінюга Яўген. Пагражалі нам непагадз’ю: адзін з першых дзён нашага знаходжання ў лагеры, а мы вымушаны сядзець у намёце, круцячы вяроўкі і перачытваючы ФАРаўскую кнігу па ратавальнай працы, бо цэлы дзень ліў дождж.

Пужала канцэпцыя Туюк-Су хадзіць маршруты з лагера ў лагер, г.з. ніякіх бівуакоў, да якіх мы так прызвычаіліся. Няма табе ні 30-кілаграмовых заплечнікаў, ні ноючых спіны і ног, ні хараства бівуачных санумоваў. Эй, дзе ж боль і пакуты?

Праграма СП-2, апублікаваная на старонцы лагера, сцвярджала, што нас чакае насычаная змена: нязвыкла кароткая змена з вялікай колькасцю трэніровак, якія перамяжоўваюцца з узыходжаннямі. Яшчэ да прыезду ў Туюк-Су думала: ці вытрымаю тэмп? І чамусьці лезлі ў галаву абрыўкі з кнігі Бэара Грылса і яго ўспаміны пра падрыхтоўку да службы ў САС: у Туюк-Су, мусіць, намі таксама добра зоймуцца.

Быт на мяне, інтраверта, нагнаў жаху: я радавалася, што ўсё ж такі засялілася ў намёт і была пазбаўлена ад вечнай мітусні, якая панавала ў доміке Туюк-Су. Экстравертам гэты невялічкі будынак, разлічаны на чалавек 40, прыдзецца да спадобы: тут заўсёды чутны размовы пад хруст рахатаўскага печыва і распіванне моцнай гарбаты.

Дзяжурства – фішка лагера. Калі ў вас не было вопыту перамывання незлічонай колькасці посуда, мыцця падлогі, якая апрыёры не можа заставацца чыстай нават некалькі гадзін, то дзяжурства ў альплагеры пашырыць ваш жыццёвы вопыт. Асабліва прыносіць шчасце дзяжурства ў апошні дзень змены, калі народ ліха адзначае сканчэнне ўзыходжанняў і наярвае з вялікай ахвотай ежу, у прыватнасці манты ўласнага вырабу. Пасля свята мыццё мантаваркі становіцца незабыўным дзэн-экспірыенсам у жыцці альпініста – праверана на нас.

Царская гэта справа – бульбу чысціць!

Царская гэта справа – бульбу чысціць!

І кухня! Кухня ў нас стаяла асобным пунктам: мы ж разбалаваны безенгійскім гатаваннем, “трёхразовым питанием и пижамой в полосочку”, а ў Туюк-Су кормяць дазіраванна, без шыку. Хаця наша банда спелася з Ленай, мясцовай кухаркай-чараўніцай, якая часта радавала маю вегетарыянскую сутнасць усялякімі ласункамі, што выклікала зайздрасць у маіх калег.

Пакуль змена не пачалася, мы праводзілі актыўную акліматызацыю, як нас вучыў Кожухаў: ранішні паўбег-паўхадзьба і пацягнісь-памалісь на траўцы каля намёту. Паспелі збегаць на гляцыялагічную станцыю “Т-1” на вышыні 3400 м, да якой вядзе ўтрамбаваная, амаль асфальтаваная, дарога.

image012

Рэклама ў гарах дрэннага не параіць: “Хадзіце ў горы”

Рэклама ў гарах дрэннага не параіць: “Хадзіце ў горы”

Кветачкі

Кветачкі

 

Верхавіна Маладзёжная

Верхавіна Маладзёжная

Сёмага жніўня ў апусцелы лагер пачалі прыяжджаць альпіністы. Асабліва радасна было сустрэцца з Інэсай, з якой мы пазнаёміліся ў мінулым годзе ў Безенгі, але так і не змаглі папрацаваць на маршрутах з-за яе нечаканага ад’езду. Але ў гэты раз усё склалася выдатна: неспадзяваная сустрэча прывяла да сумесных узыходжанняў.

На наступны дзень наша аддзяленне пазнаёмілася з інструктарам – Максімам Тэн, і ў гэты ж дзень прайшлі скальныя заняткі. Макс раздаў нам заданні, а сам моўчкі сачыў за новымі вучнямі. Маўклівасць інструктара мяне нервавала і пужала: так будзе заўсёды? Без каментарыяў і заўваг жумарылі па касых парэнчах, дзюльфералі. Потым у тройцы займаліся просценькім трэдам: вось мне і новы вопыт – трэд. Вучыла сябе давяраць уласнаручна пастаўленным кропкам страхоўкі. На працягу трэніроўкі не пакідала пачуццё, што Максім недзе хаваецца ў ядлаўцы і сочыць за нашымі рухамі. У выніку для мяне першая трэніроўка вышла нервовай, неўпэўненай, але нічога – час для распукацца і расхадзіцца яшчэ быў.

Яўген, я цябе страху! Здаецца…

Яўген, я цябе страху! Здаецца…

image022

На наступны дзень паўтаралі, а хтосьці і праходзіў, розныя віды станцый: у гэты дзень Макс быў як ніколі гаварлівым! Тлумачыў асаблівасці плаваючых, фіксаваных станцый, растлумачываў, што такое эквалета і квот і г.д. і г.д. І скалы, скалы, скалы! Настрой палепшыўся, альпбудучыня бачылася не такой сумнай.

Увечары Макс паведаміў нам, што Інэса ідзе на кіраўніцтва на п. Амангельды па П.-З. грэбню 2Б! Знянацку! За гадзіну да здачы маршрутных лістоў. Мы ў сутаргах запаўняем дакумент, прабіваемся да Макса за кансультацыяй, а лагер гудзіць: усім жа заўтра ў горы! Гэта, напэўна, таксама фішка лагера – нечаканыя паведамленні пра выхады ў горы.

11-га жніўня а шостай раніцы мы стартавалі ў бок Амангельды: раней – ні-ні, наш інструктар раней за шэсць гадзін не прачынаецца. На сам рэч прыемна прачынацца ні а другой, ні а трэццяй ночы на маршрут, і тупаць па шырокай дарозе пры святле неба, а не ліхтара.

image024

Ідзем марудна: усё ж такі першая гара ды яшчэ наш Яўген чуйна перажывае акліматызацыю. Пастаянна звяраемся са схемай маршруту. З арыентаваннем у нас дакладна не задалося, а Макс дапамагаць і не збіраўся. Яго прозвішча добра абыгрываецца на рускай мове як Макс Тень: ён быццам бы ёсць, а быццам бы і няма. Так вось Макс вучыць самостойна думаць на маршруце!

Інэс і “Парус”

Інэс і “Парус”

Абмінаем “Парус”, потым адчуваем збянтэжанасць, можа, з-за таго, што кожны імкнуўся сказаць напярэдадні, што на Амангельды мы абавязкова згубімся. Ну вось амаль і згубіліся: з Інэсай ледзьве не пайшлі ў іншы кулуар, але хапіла ўзбуджаных гарняхай мазгоў, каб вярнуцца да вернай стартавай сценкі. Вось мы з Інэсай павесялілі нашага замкнёнага інструктара.

Узыходжанне я амаль не заўважыла: усё ішлося спакойна, простае лазанне, ніякага трэша, калі не лічыць Яўгена-лідэра, які закладываў фрэнды, змагаючыся з прыступамі горнай хваробы. Гэта акліматызацыя, дзетка! І, вядома, нязвыкла было маўчаць на маршруце: гэта мне не з Кожухавым хадзіць, які толькі што гармонь не цягне ў горы!

Старт

Старт

image030

Дзеля такой прыгажосці трэба было лезці!

Дзеля такой прыгажосці трэба было лезці!

О, мае любімыя двойкі, якія практычна заўсёды заканчваюцца спускам на “ліфце”. Амангельды таксама дала шанец пакатацца па сыпусе: калі едзеш уніз, а калені гараць, тады ў галаву лезуць крамольныя думкі накшалт таго “хутчэй бы пачаць лазаць 5-кі, каб спускацца дзюльферам па голых скалах”. *жарт, сябры, жарт!

Дарэчы, яшчэ адна фішка лагера: не паспеў да кантрольнага часу – верхавіна не залічваецца! Увядзенне КЧ, лічу, вельмі правільная палітыка: не паспеваеш двойку схадзіць завідна, так пра якія тройкі можа ісці гаворка? Каму трэба выратоўваць слоўпокаў-альпіністаў на 3-ках, якія схапілі халодную?

Пагэтаму, бачачы, што выбіваемся з графіку, мы ляцелі ўніз поўным ходам, нават я спрабавала ўключыць спрынтырскую хуткасць…

У лагеры знайшла заезджанага Даўжэнка, які БЕГАЎ сваё кіраўніцтва разам з шалёнымі альпіністамі з Томска: томскія дзеткі ўкаталі нашага старога пса! Пасля ўзыходжання – разбор. Даўнютка ў мяне не было разбораў, з часоў навічкоўскай змены на белзборах. Інэса гатавалася да таго, што яе Макс паставіць у вугал на гарох, але мы атрымалі выхаваўчыя кухталі, няшмат… да і тыя па тэме.

Потым зноў паўтарыўся сцэнарый папярэдняй верхавіны: нечаканая аб’ява аб ўзыходжанні на п. Акцябронак па З. рабру 3А, але на гэты раз кансультацыю мы бралі ў Кірыла Белацыркоўскага. Адна асалода слухаць апісанне маршрута ад Кірыла і разглядаць УІААшныя схемы, прыпраўленыя асабістымі знакамі Кірыла. Было б файна, калі б ён выдаў свой гайд па раёне з аленевымі сцежкамі і яшчаркамі-гарамі і іншымі мімімішнымі штукамі.

Першая вяроўка праходзіцца ў танцы і лёгка. Другая дастаўляе крыху болі Даўжэнка, які адпрацаваў увесь маршрут лідзерам, і ён скідвае заплечнік, каб палегчыць сабе жыццё, і па волі выпадку баўл аказваецца ў мяне. Я з двума заплечнікамі пралезла другую вяроўку па ўнутранаму вуглу. Трэцця вяроўка – лазанне па серпавіднай шчыліне: чую толькі, як Алег крычыць і сапіць, відаць, іграе Крыса Шарму. Паднімаюся па парэнчах, але, як казаў мой знаёмы: “Картошка не змагла”, − і два баўла застаюцца на парэнчах, а я падымаюся на станцыю. Злуюся і абураюся, быццам бы Кожухаў не прымушаў нас жумарыць з каменнямі ў заплечніках ды яшчэ ў розных позах і рознымі спосабамі!!!

Серпавідная шчыліна

Серпавідная шчыліна

image038

Паралельна нам на Акцябронак па 3Б валіць цюменскі юны альпініст Ратмір і яго банда. У Ратміра столькі энергіі, што яна хвалямі далетаець і да нас! Сінхронна мы выходзім на грэбень і плывем ужо дзвюма камандамі. Зноў жа грэбень даволі прост, акрамя валідольнай полкі над прорвай.

image040

Гульня – “Знайдзі Ратміра”

Валім уніз: дзюльфер і зноў любімы “ліфт” у кулуары. Пакуль еду, думаю пра тое, што Яўген павінен быць мне благадарны за тое, што яго новенькія бахілы зараз не едуць на маіх нагах. Так як асноўная праблема нашай банды застаецца маруднасць і негаварлівасць у плане каманд, то наступны дзень прысвечаны ўзаімадзеянню ў звязках.

Заўсёды марыла зрабіць станцыю на дрэве

Заўсёды марыла зрабіць станцыю на дрэве

А ўжо 15 жніўня нас чакае булачка сезона – п. Маякоўскага па П. грэбню 3А. Макс гэтую навіну падносіць з хітрай усмешкай: “Заўтра ідзем на Маякоўскага”. Мы адразу ж кінуліся да мапы, каб даведацца, дзе знаходзіцца пік. Падыход пад маршрут 6 гадзін, але гэта з улікам калупання ў носе і ў вушах, па марэнах і сыпухах. Ням-ням. Нам яшчэ ў каманду выдалі Колю, які з’яўляецца жудасным і адважным другаразраднікам.

Зноў ідзем марудна па суб’ектыўных прычынах.

Перад маршрутам чакаў 300-метровы ўзлёт. Калі б не Коля, які мачыў бязлітасна ўверх і не Інэса, то я б ужо здалася акі садавіна: “Ой, усё!”. Крок наперад, на другі з’язджаеш… І такое захапляючае хаджэнне на працягу многіх дзесяткаў хвілін. Калі апынуліся на перавале пад маршрутам, то я сабрала астатак нерваў у кулак і ўзяла лідзерства на сябе. Перад першым крокам Коля пажадаў мне: “Ты галоўнае − не бойся”.

Коля, Інэса і Арджанікідзе

Коля, Інэса і Арджанікідзе

 

Скачу па полках з думкамі: “Спадзяюся, нам туды…”. Лезу ключ у 20-метровым коміне. Як казаў Алег: “Захочаш жыць і не так раскірачышся ў коміне”. Ну, так і выйшла. Яшчэ сэрыя полак. Другая вяроўка – лазанне па шчыліне. Вылезці не магу і ад страху выдумляю сабе ІТО. На бязрыб’е і кардалета на фрэндзе – ІТО. Праскокваю шчыліну. Зноў сістэма полак, але ўжо над бяздоннем. Мммм, нешта зжалася. Амаль увяла групу на асыпную полку ўлева, але своечасова адумалася. Прагулялася па грэбню, амаль не праскачыла верхавіну, што ўласна ў маім рэпертуары: “Ганна, вось верхавіна, вышэйшая кропка”, − флегматычна кажа мне Макс. Дзевы і Макс чакалі апошнюю тройку, пакуль гэтыя алені шукалі болдэрынг на вышыні 4000+ м.

Раблю ступеньку. Сорам.

Раблю ступеньку. Сорам.

Шэф, можа, налева, а?

Шэф, можа, налева, а?

image050

image052

Коля

Не хапіла нам Маякоўскага, пагэтаму інструктар арганізаваў на наступны дзень свята ІТО! Наваліла кучу цаглін, пакуль лезла па сценцы. Забівала ў шчыліны якара і злавался: “Вярніце мяне ўніз, я ніколі не біла якара, я ім не давяраю!”. Але ніхто мяне спускаць не збіраўся, і правільна. Пакуль лезеш, за табой цягнуцца крукалесвіцы, усё гэта мілагучна пабразгвае на вятрыску, а ногі зводзіць сутарогі ад круканог. *занадта шмат слоў з корнем “крука-”. Станаўлюся на апошнюю кропку страхоўкі, і тут пада мной вылетае якар. Ммм, супадзенне? Не, не думаю. З гэтых заняткаў я вынесла яшчэ адзін урок: горш за ІТО на якарах можа быць только ІТО на скайхуках: ворагу не пажадаеш! Скайхукі, ІМХО, створаны ці для дыстрофікаў, ці для сур’ёзных хлопцаў з жалезабетоннымі нервамі.

Інэса і ІТО

Інэса і ІТО

А ўвечары наш надзвычайны трэнер дае нам магчымасць самім выбраць верхавіну: ці п. Маншук-Маметава, ці п. Маякоўскага. Выбар амаль відавочны: наш любімы Маякоўскі, але ўжо па П. грэбню 3Б!

Нарэшце ідзем больш бадзёра, амаль як дарослыя. Снежна-лядовая сценачка асвяжае маршрут: нават буры пакруцілі, і я кошкі выгуляла. На маршруце за справу бярэцца Інэса, рупліва і ўдумліва пралезае некалькі вяровак, а мы шлангуем на парэнчах. Хаця я асабліва не адпачывала: мая тэхніка руху па парэнчах пакідае жадаць лепшага, затое ёсць чым заняцца ў міжсезонне.

“Цяльняшка” наперадзе

“Цяльняшка” наперадзе

А алені любяць лазіць пад “пробкай”

А алені любяць лазіць пад “пробкай”

image062

Недзе бліжэй да верхавіны пачынае накрываць стомленасць. Інэса з Максам ужо даўно пераадолелі ключавыя ўчасткі грэбня, а я з Даўжэнка захраснула ў “роце чувака” – гэта такі камень спецыфічны на маршруце.

Бачыце рот рот чувака? Нам туды.

Бачыце рот рот чувака? Нам туды.

Цягнуся: спрабую выбіраць больш-менш простыя ўчасткі, але ў той жа час страшна згубіцца, акрамя таго мы аказаліся ў аблоке: Вожык і яго лашадка ў тумане…

image066

Але знянацку з’яўляецца Максім і кажа, што трэба крыху пацярпець і верхавіна ўжо блізка. Наверсе не затрымліваемся і хутка спускаемся па знаёмай 3А. Спуск для мяне атракцыён, але ў гэты раз ён асабліва шмат болі прынёс маім каленям. Але трэба апрануць маску ўціхамірвання і цягнуць цела ў лагер.

Унізе мой беларускі калега, цяпер Значкіст Казахстану, Ігар запытаўся ў мяне: “Ты калі атрымліваеш асалоду ад усяго гэтага? Калі твае гразныя ногі тырчаць з намёта, а ты скруцілася абаранкам? Ці ў працэсе?” А вы калі атрымліваеце асалоду, дарагія альпіністы?

Беларуская зборная па альпінізму і Альтус.

Беларуская зборная па альпінізму і Альтус.

 

Пасля 3Б інструктар дорыць нам сапраўдны дзень адпачныку! І мы стомленныя, шчаслівыя набіваемся ўвасьмёх у карчваген Яўгена і спускаемся ў Алматы, дзе нас чакае капучына, кіно, віно і даміно! Батонінг у Алматы, а не жумарынг у Туюк-Су!

Бар “3200”. Дзякуй, што зачынены

Бар “3200”. Дзякуй, што зачынены

Змена скончылася для нас узыходжаннем на вядомы нам п. Акцябронак па П.П.З. грэбню 2Б. Вось уж я гульнула так гульнула па Казахстанскім Татрам! Маршрут амаль вытаптаны, а сцежка пад верхавіну ўпрыгожана траўкамі і кветачкамі – казка! Пагэтаму галоўная складанасць маршруту – не паслізнуцца на траве.

Нічога асаблівага на маршруце мяне не чакала, засталася только радасць ад самостойнага ўзыходжання: так, так, на гэты раз нават Макса ТенЬ з намі не было.
image074

Пасля змены я яшчэ праяўляла актыўнасць у выглядзе: “А давайце яшчэ прагуляемся да Арджанікідзе”, але ніхто мяне ўсур’ёз не ўспрымаў, пагэтаму я вымушана была прысвяціць сябе спасам, але больш – барам Шымбулака!

Змена ў Туюк-Су прайшла выбітна, асабліва ў спартыўным плане. Я нацешылася новым распарадкам узыходжанняў. Максім шмат інфармацыі даў у плане тэхнікі, фізічнай і псіхалагічнай падрыхтоўцы. Я рада, што змагла закрыць разрад менавіта пад кіраўніцтвам Макса, які прывіў нам самастойнасць і навучыў думаць на маршруце ПАСТАЯННА!

Тэкст: Ганна Александронец

Фотаздымкі: Ганна Александронец, Макс Тэн

Еще интересные статьи

Добавить комментарий