Любоў і нянавісць у Ала-Арчы

Чарговая смена ў Ала-Арчы на гэты раз прайшла пад дэвізам “Што я тут раблю зноў?!”. Гэтае пытанне я сабе занадта часта задавала, і часам было нялёгка знайсці адказ… Калі ў першы раз было проста вырашыцца паехаць у невядомасць – у зімовыя горы, то другі раз я ўжо дакладна разумела, што мяне чакае боль і пакуты ў холадзе.

Аўтар —  Ганна Александронец

За некалькі дзён да паедзкі нервавалася так, што перастала спаць і есці. Мой летні звязак жартаваў, каб я яшчэ завязвала мыцца, і тады насамрэч буду гатова да гор. А потым я прыехала ў Маскву, дзе мяне сустрэў наш любімы інструктар Кожухаў, і супакоілася: я ж буду пад яго наглядам.

Пакуль хадзіла па Заалагічнаму музею, у наіспраўным хабе інструктара, дзе ён жыве, бурлілі моцныя пачуцці: альпіністы збіраліся на Паўночны Цянь-Шань. Увечары і я ўз’ядналася з камандай: пазнаёмілася з цудоўным Алежкай Івановым, з якім хутка я павінна была мясіць снег і есці лёд; прыгожай Таццянай і якуцкім Яўгенам; пабачыла майго любімага зімовага звязка Алега Бялова!

У Шарамецьева адбылася невялічкая бойка з пагранічнікамі, якія падазрона глядзелі на мае турэцкія і ўкраінскія візы ў пашпарце. Рабяты, я проста люблю вандраваць, а не тое, што вы падумалі ў меру сваёй сапсаванасці. Добра, што пагранцы паверылі, што я мірны грамадзянін і адпусцілі мяне ў Бішкек.

У сталіцы Кыргыстана аб’ядналася ўся наша група, і мы накіраваліся на Ошскі рынак. У мяне на руках быў спіс прадуктаў, якія неабходна было купіць, што раптоўна зрабіла мяне загадчыкам гаспадаркі!

Смаката

Ммм хлеб.

 

Купі рыбу!

Калі затаварыліся амаль усім неабходным, высветлілася, што Акела прамахнуўся: то аднаго не хапала, то іншага было з лішкам. Пачалі прылетаць скаргі-пытанні на мой адрас: а дзе тушонка? а дзе губкі для мыцця посуда? Я турбавалася і нервавалася, таму што інструктар папярэдзіў, калі мы будзем галадаць, то мяне, зачараванага вегана, з’ядуць у першую чаргу! Але Алежка мяне падтрымаў, аббяццаў, што калі хоць адзін валасок упадзе з маёй галавы, то з крыўднікам ён сам расправіцца.

У выніку ў БЛ мы знайшлі, што ў нас ёсць 15 кг цукру, 8 кг гарбаты і цэлая батарэя маргарыну (які купілі замест сметанковага масла), і гэта ўсё на 13 чалавек! Акела моцна даў маху! Але прадпрыемлівыя хлопцы нядоўга сумавалі і прадалі лішак прадуктаў мясцовым у гасцініцу.

А быць вялым заггас я больш не буду: мне больш падабаецца есці прадукты, чым імі “кіраваць”.

Наступныя два дні былі прысвечаны актыўнай акліматызацыі і заброскам на хіжыну Рацэка начыння ды прадуктаў. Я люблю актыўную акліматызацыю і імкненне Кожухава хутчэй разварушыць нашы цела ў зоне высакагор’я, але! не зімой жа! Я прачыналася з посным тварам а 6.45, запіхвала сваё цела ў цёплае адзенне і а 7.00 займалася хадзьбой, расцяжкай, сілавымі практыкаваннямі ў снезе. Упершыню ў горным жыцці не я скакала раніцай ад захаплення, пасміхаючыся над кіслымі мінамі напарнікаў; на гэты раз усе астатнія атрымлівалі асалоду ад падбадзёрваючых арганізм практыкаванняў, а я была шэрай хмаркай. АА – актыўная акліматызацыя…

Пасля таго, як мы атабарыліся ў хіжыне, у нас пачаліся лядовыя заняткі – адна з нагод, чаму я апынулася ў зімовай Арчы. На першым занятку я паводзіла сябе як напужаная лань, не давяраючы ні кошкам, ні фіфам. Ды яшчэ наглядзеўшыся на палёты Сяргея, майго калегі із НП-аддзялення, я зусім без энтузіязму глядзела на лёд… А мае сябры скочылі па лёдзе, быццам былі тут народжаны! Ды і Сяргей, які праляцеў 10 метраў з лядовай сцяны, не разгубіў энтузіязм у палёце і ўсё роўна рваўся ў бой.

Лёха і Міха на занятках.

Драматызм нават на занятках

Другі дзень заняткаў для мяне прайшоў больш плённа. Кожухаў нашае СП-аддзяленне зацягнуў у глухі лёд: гэты няёмкі момант, калі трэба правешваць парэнчы, каб дабрацца да трэніровачных сценак… Спачатку злавалася, працуючы на 50-градуснам лёдзе і не разумеючы: ці то проста крочыць у кошках, ці то сваёй нязграбнай тэхнікай на фіфах ісці? Але калі мяне пагналі на 90-градусны лёд, жыццё заззяла новымі фарбамі: мяне раптам прарвала, і я палюбіла лёд! Такая казка храбусцець фіфамі на 90-градуснай сценцы!!! Раю ўсім! Я зараз веру ў ачышчэнне душы і цела праз фіфінг на добрай сцяне.

Вяроўка колеру вырвівочы.

Трэніроўка трэніроўкай, але ежа па раскладзе

Шчаслівы ледалаз Таня

 

Жаночы альпінізм

Першай гарой зімовага сезона, вядома, стаў пік Настаўнік, 4527 м, 1Б. З мінулага года мяне звязваюць няцёплыя адносіны з гэтай верхавінай, дзе мяне круціла горная хвароба, таму падчас другога ўзыходжання на гэтую гару ў мяне на твары натуральна посны выраз.

На плячы ў Настаўніка

Выхад а 7.00, і мы пенсіянерскім ходам цягнемся па кучы брна на верхавіну. Супакоіваюць толькі шыкоўныя краявіды і тое, што тупанню па каменням калі-небудзь прыйдзе канец. Ды каб нецікавы маршрут змяніўся для мяне, я пайшла ў заклад з Кожухавым: ён сцвярджаў, што да трох гадзін мы будзем у хаціне, а я (вопытны ўдзельнік, які наеўся прыгодамі з Кожухавым) сцвярджала, што раней чатырох у хаціне нас не будзе. На кон паставілі масаж – занадта сур’ёзны лот!

Добрай раніцы, альпіністы

Прыкладна а 12.00 мы апынуліся на верхавіне. Народ вакол весяліцца, робіць сэлфі і панарамныя фотаздымкі; віцебскі егер Коля частуе народ “ласінымі піпіськамі” (handmade каўбасой з ласінага мяса), а я радуюся таму, што на гэты раз усё ж такі дацягнулася да верхавіны. Так, і Кожухаў выйграў заклад.

Яхууу!

Панарамы з маршруту

Наступнай верхавінай у нашых планах стала Цеке-Тор (4441 м, 3А). Хаця імкнення пакарыць яе ў мінулым годзе ў нас не было, але пачуццё дэжавю я перажыла: у тую смену спрабавалі ўскараскацца на суседнюю верхавіну, Бокс, але патанулі ў снезе на ледавіке…

На гэты раз ледавік быў амаль чысты, але нас чакала снежная мешаніна на 600-мятровым узлёце. Затое на гэты раз людзей было больш: нас сем і пяць НПшнікаў, якія штурмавалі Бокс па 2А пад кіраўніцтвам Паяшава Ю.М., — таму трапіць было лягчэй. Вось прыйшла і мая чарга папрацаваць лідэрам і патрапіць. Я той шэрцяны ваўчара з моцнымі лапамі… Ззаду ішоў Міха і прасіў мяне ўступіць месца яму, бо, па яго прызнанню, яму было балюча глядзець на тое, як я спрабую зрабіць хоць адну выразную ступень. Картошка не смогла, — як сказаў бы мне адзін мой знаёмы.

Ледавік. Да маршрута.

На перамычкі пасля пераадолення ўзлёту можна было перавесці подых, развітацца з НПшнікамі, якія бадзёра кінуліся лезці па скалах. А мы крыху падсілкаваліся, паслухалі крыкі Алежкі: “Ды я на гэтым узлёце свае кішкі пакінуў!”, і палезлі па прыпарушаным снегам скалах.

НПшнікі ўскакалі на Бокс.

Чалавек і параход – Ю.М. Кожухаў.

Пад снежна-лядовай сценкай звязаліся: я, вядома, увязалася ў вяроўку, якая аб’ядноўвала Алежку і віцебскага лася Колю. Яны заявілі, што збіраюцца зрабіць з мяне цётку і штурхнулі нагамі, каб я ішла лідэрам. Ну я што? Мне-та лёгка ісці па слядах першага звязка: Яўген-Таня-Кожухаў-Андрэй. Яўген, лідэр першага звязка, ідзе як танк, пакідаючы ланцужок слядоў у неглыбокім снезе – так што толькі паспявай скочыць па сцежцы.

Віды надзвычайныя і зносяць дах! Усё зіхаціць, вакол снег і лёд, Карона як на далоні. Так вось навошта я сюды лазаю! – праносіцца ў мяне ў галаве.

Наступная частка маршруту не асабліва складаная: ідзі сабе па снезе ды пералазь праз лядовыя сценкі часам. Але да самога верху мы не дабраліся і развярнуліся з-за каманды інструктара валіць уніз! Выявілася, што пад ключом на грэбні немагчыма было арганізаваць страхоўку: любая спроба зрабіць кропку страхоўкі прыводзіла да спаўзання пластоў снега. І перафразоўваючы С. Жадана: тут я зразумела, чым гэта пахне: лавінай та праблемамі…

Вось ён, ключ Цеке-Тора

К-каманда

Затое мы пакарылі як сапраўдныя горныя турысты перавал Цеке-Тор: нават капсуль без запіскі там знайшлі. Пасмяяліся над тым, што цётку з мяне не зрабілі і што я даволі трапна ўпала з двухмятровай сценцы прама на “палічку”, нават не тузануўшы вяроўку. Чакалі першы звязак, які затрымаўся з-за прыгод Яўгена: той таксама зваліўся на той сценцы, але ўжо зкульбітамі і стратай горных акуляраў.

Бяжым уніз, а Таццяна не хоча.)

Калі мы ўсе сустрэліся на перамычкі, то паехалі на попе ўніз да ледавіка. Я радавалася як дзіця, калі кацілася на пятай кропцы ўніз, — чыцерскі спосаб скінуць вышыню! Я і Алега падштурхнула саставіць нам кампанію, каб ён не крочыў як важны сэр па снежнаму схілу:

— Сядай на зад і каціся! Твой сын будзе табой ганарыцца! – крычала я любаму звязку.

Наспех перакусілі ў хаціне і збеглі ўніз, у БЛ. Я крочыла па знаёмай дарозе ўжо пад ззянне месяца і ў прыемнай кампаніі Алежкі, Лёшы і Сяргея. Спыняліся, каб падсілкавацца і атрымаць асалоду ад начных краявідаў.

На наступны дзень ледзьве прымусілі сябе выйсці з БЛ наверх: нас зусім расцягнула. Асабліва добра было грэцца ў сталоўкі з яечней у зубах.

А чацвёртай выштурхнулі свае целы з Алегам з 2100 м і прыпыніліся каля таблічкі з апісаннем Ак-Сайскай кругасветкі:

— У які раз мы робім гэтую кругасветку?! – гучна запытаўся Алег.

— У чарговы. І яшчэ не раз ажыццявім.

У хаціне вырашылі, што раз спрабавалі схадзіць 3А, то потым трэба ісці на 3Б, маршрут Акімава, 2-я башня Кароны. Тааак, тут я ўжо была, але ў якасці цела, якое ўвесь час жумарыла. На гэты раз настрой быў іншы: натачыць фіфы, звязацца з Алегам і лезці з пераменным лідэрствам. Што і было здзейснена.

На маршруце.

Даскочылі да бергшрунда. Адпусцілі Яўгена лідэрам, які на першай вяроўцы калупаўся ў снезе і капаў шурфы, каб укруціць буры. Ён працаваў так люта, што мы думалі: якуцкі альпініст шукае алмазы…

Я застрахавалася за вяроўку Яўгена, паспрабавала перапрыгнуць берг і звалілася ў яго. Здаецца, цягнулі мяне ўсе, хто толькі мог. Не адчуўшы прыліву страха, з покерфейсам з другой спробы адолела берг і пакрочыла ўверх.

Потым пачалася аднастайная праца, якая перапынялася лядовымі асколкамі, якія свісцелі паблізу нас. У выніку такі асколак зарадзіў у твар Алегу. Чую крыкі Алега ўнізе – заміраю.

Але Алег – трывучы баец: сціснуў страховачную вяроўку яшчэ мацней, і я прадоўжыла працаваць. Калі сустрэліся на станцыі, выявілася, што ў яго рассечаны падбародак, а кроў усюды: на вяроўцы, заплечніку, нават на касцы. Затое мы даведаліся, што на марозе кроў, не паспяваючы згусаць, замярзае ярка-аранжавымі кроплямі.

Мой герой!

Заключная вяроўка. Алежка ўжо навярху, а я апошні ўдзельнік на маршруце. У твар нясецца снег, я злуюся на сябе, бо марудна цягнуся. Перавальваюся праз перагіб, чытаю мінілекцыю пра тое, што на мае каманды трэба адказваць, і адключаюся.

Але яшчэ спуск… Пагрэліся ў Каронскай хаціне і зноў папрыгалі ўніз. Праўда, у якасці ўзнагароды мы пабачылі неабсяжнае мора аблокаў пад намі! Усе знерухомелі, сочачы за дзіўнай з’явай…

Малако

Танец жоўтых Коflach.

У лагеры нас чакалі ўдзельнікі НП-аддзялення. Традыцыйныя прывітанні і віншаванні з верхавінай – і я ажываю. Хтосьці з альпіністаў казаў, што ён ходзіць у горы, каб вярнуцца. Здаецца, тады я зразумела, што гэта значыць. Пасля нялёгкага маршруту вярнуцца ў цёплыя абдымкі калег і сяброў – вось дзеля чаго трэба было цярпець цяжкасці. Ды я адчувала поўнае задавальненне ад супрацоўніцтва з барадатым Алежкай: лепшага зімовага звязка не знайсці!

Наступнай раніцай адбыўся парад апухлых твараў. Такое пачуццё, што мяне білі і ламалі, а раніцай часткі няўдала склеілі… Але пасядзеўшы на сонцы з цукеркамі, грабатай ды рабятамі, я зноў увасхрэснула і пацягнула Алежку на скалы круціць паліспасты і іншыя альпштучкі – нам жа яшчэ экзамен па выратавальным працам сдаваць!

Твой твар, калі ты не можаш сдаць экзамен, а “пацыент” і рады

Восьмае сакавіка атрымалася вельмі захапляючым. Двойка Кожухаў-Давадаў а трэццяй гадзіне ночы пачалі рухацца ў бок Вольнай Карэі, каб прайсці маршрут Барбера 5Б. А мы як самастойныя дзеці Кожухава па дамоўленасці з інструктарам накіраваліся хадзіць кіраўніцтва Алежке па маршруце Траверс Любві (п. Настаўнік- п. Байчычыкей).

Знаёмая і нецікавая дарога да Настаўніка… Толькі ўглядаюся ў Вольную Карэю і шукаю там дзве маленькія постаці. Якая была радасць, калі беларуская двойка паказалася на маршруце! Яны працавалі з фенаменальнай хуткасцю!

Во тьме ночной, при свете дня альпинизмом занимаюсь я.

А вось нас далей чакалі прыгоды. Пастаянна зазіраем у гайд і шукаем тры жандарма, якія павінны абыходзяцца злева… Кожная гіганцкая фалічная балда здаецца тым самым жандармам… Але іх па апісанню тры, а мы ўжо з ліку збіліся… Усё гэта пачынала раздражняць. Ды і непрыемнасць грэбнявога маршруту ў тым, што зімой ён пакрыты вялікай колькасцю снега, і мы як кацята лапкамі разграбалі зачэпкі. І чым далей мы лезлі, тым цяжэй станавілася лазанне: зуууууусім не 2Б.

І тут я зноў зразумела, што пахне праблемамі. Прамурлыкала, што нам трэба паварочваць, калі мы так дрэнна арыентуемся і час набліжаецца да кантрольнага, а мы нават не пад верхавінай…

Спрэчкі вяртацца ці тапіць далей не спыняліся. Атмасфера напальвалася нават у мароз. Наш мудры кіраўнік угаворваў вяртацца па знаёмаму маршруту, а не шукаць халодны начлег у невядомых мясцінах.

Розум перамог. А сёмай былі ў лагеры. Без верхавіны, затое здаровыя. А Настаўнік і Байча як стаялі, так і будуць стаяць – заўсёды ёсць магчымасць паўтарыць узыходжанне па Траверсе нянавісці, як пасля назваў гэты маршрут Алежка.

У лагеры нас зноў сустракаюць радяты з НП-аддязлення, якія схадзілі 2Б на Рацэка! Малайцы! Яны нават паспелі для дам “спячы” святочны торт. І я з Таццянай атрымлівала асалоду ад рэдкага торта, які быў згатаваны ў лепшых традыцыях альпінісцкай кулінарыі і які ўсе чэрпалі лыжкамі. Упершыню так радавалася 8-му сакавіку!

На наступны дзень усе адпачывалі і чакалі нашых беларускіх ласей: Кожухаў і Давыдаў вальнулі маршрут за 24 гадзіны ў рэжыме нон-стоп!

Праседзела на марэне, выглядаючы двойку альпіністаў і робячы ўсялякія дзённікавыя запісы. Пасля абеду вярнуліся нашыя героі. Абодва былі задаволены і маршрутам, і сваёй працай, а я змагла паабдымацца з суровымі альпіністамі і павіншаваць іх з паспяховым узыходжаннем.

Пасля наш хітры інструктар прапанаваў мне, Андрэю і Коле (так склаліся абставіны) схадзіць 4А па маршруце Плотнікава на Карону. Я ў першыя хвіліны была ўсхвалявана, у мяне загарэліся вочы: лядовая 4А, першая 4-ка ў жыцці! Але потым са мной пачаў гаварыць мозг: сілы на тое, каб пралезці 12 вяровак у мяне няма, а жумарыць – збаўце мяне! І я адмовілася. Тым больш у выніку ўсе былі не супраць схадзіць 3Б на Байчу.

СП-аддзяленне сустракае НП.

Паяшаў Ю.М. – кіраўнік НП-банды.

Амаль усю ноч я не спала, прыслухоўвалася да завывання ветру і думала: пойдзем ці не на штурм? А пятай раніцы паснедалі, інструктар даў адбой з-за ўмоў надвор’я, і мы  заляглі спаць.

Хутка вярнуліся нашыя калегі з НП-аддзялення з Каронскай хаціны, паведамілі, што бачнасць метраў 15-20 наверсе. Расказалі пра дзівосную ноч пад нарамі: выявілася Hotel Карона можа ўмясціць 12 чалавек, — і памчаліся ў БЛ. А мы рабілі выгляд, што чакаем добрае надвор’е і спадзяемся паспытаць шчасця заўтра – у апошні дзень смены.

Але каб не марнаваць час дарэмна, інструктар правёў заняткі па тэхніцы альпінізму прама ў хаціне. Усё ішло добра, пакуль Кожухаў не вырашыў згатаваць гарбаты… У руках інструктара ўсё гарыць: у тым ліку і балоны з бензінам. Нейкая дэталь ад гарэлкі адвалілася, праліўся бензін, і гэта ўсё весела зайграла полымем. Лятаючыя балоны, палаючая падлога, суседзі знізу – наш фінальны акорд! Так хутка мы рэчы яшчэ не збіралі: патушаны пажар даў нам зразумець, што час валіць уніз.

Коля прыгатаваў вячэру.

Ідэальная сіметрыя.

Спускаемся з Алежкай марудна, смакуючы віды. Чакаем, калі амаль поўны месяц усплыве над Байчычыкей. Байча, мы яшчэ вернемся!

Апошні дзень адпачываем у БЛ, але я не даю супакою інструктару і цягну яго на экзамен. Як раз Андрэй паведаміў нам, што недалёка ад БЛ ёсць скалы, дзе я і ратавала Алега, які іграў ролю пацыента.

Ужо ніхто не памятае, які раз я спрабую здаць экзамен па выратавальным працам, але раз наццаты дакладна, і ён стаў тым самым, калі “картошка смогла”! Зараз я дакладна бясстрашны другаразраднік!

Што датычыцца смены ў цэлым, то думала пра тое, што зімовая Арча – гэта не для мяне, але потым узгадала, што купіла сабе вечныя жоўтыя Кофлачы, а гэта значыць, што іх трэба вадзіць у зімовыя горы! *жарт*

Натхняльная выйшла смена: столькі запалу з’явілася, памацнела жаданне вярнуцца і схадзіць той жа маршрут Плотнікава на Карону ці Селіверстава на Байчычыкей.

Гэтая смена падарыла новых сяброў і знаёмых; а яшчэ падцвердзілася мудрая думка: калі жадаеш праверыць чалавека – схадзі з ім у горы.

Ды і эмпірычна даказала, што Алежкі – лепшыя звязкі на планеце! Чуеце, Бялоў, Іваноў ды Даўжэнка, гэта я вам!)

Увогуле, горы – гэта бясцэнны вопыт!

Еще интересные статьи

Добавить комментарий