Липень

Як «беларусізавалі» Эверэст ды Эльбрус? Распавядае герой Кнігі рэкордаў Гінэса — Эдуард Ліпень

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Хто з беларусаў і навошта ходзяць у горы? Там, на вышыні, вялікія шанцы не толькі адчуць неверагодны кайф, але і развітацца з жыццём…

У гасцях у Валярыны – рэкардсмен «Кнігі рэкордаў Гінэса», альпініст і доктар Эдуард Ліпень. Спадару Эдурарду – больш за 80 гадоў, амаль 65 з якіх ён займаецца гэтым небяспечным спортам. Каменяпады, лавіны, цясніны, абмаражэнні і смерць – звычайныя зʼявы для такога занятку. За гэты час ён страчваў у гарах сяброў (адночый – загінула 25 % экспедыцыі!), адмарозіў ступакі, якія давялося ампутаваць, але сустрэў каханне.

Ці ўяўляеце вы сабе трэпанацыю чэрапа скальнымі крукамі ды швейцарскім сцізорыкам на вышыні 6 ытс. метраў? «Снежны барс» Эдуард Ліпень распавёў вусцішныя падрабязнасці трагічных і паспяховых экспедыцыяў. Беларускі лекар хадзіў і маршрутамі, засыпанымі чалавечымі парэшткамі. Яму не сорамна прызнацца, што даводзілася літаральна пераступаць цераз трупы, каб дайсці да мэты.

Удалося Эдуарду Ліпеню ўзяць і самую высокую вяршыню планеты. Менавіта туды ён занёс кавалак Беларусі.

Таксама герой выдання – альпініст, «снежны барс» Анатоль Лутаў – пра неабходнасць трэнаванняў на скаладроме і Іна Максіменя, трэнерка скалалажання, пра падрыхтоўку дзяцей да гораў.

А чым ёсць горы ў вашым жыцці? Куды б хацелі ўзысці Вы? Дзяліцеся з «Прыватам» у сацыяльных сетках, бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Опубликовано Editor в Публикации в прессе, 0 коментариев